З сённяшняй раніцы (31 студзеня) у некалькіх месцах у горадзе пачалі працаваць абагравальныя намёты.
Паводле слоў Мажэны Гаўкоўскай, намесніцы прэс-сакратара варшаўскай ратушы, унутры людзі могуць сагрэцца і папіць гарбаты. «Службы экстранай дапамогі мабілізуюць свае рэсурсы, Дзяржаўная пажарная служба ўсталявала пяць абагравальных намётаў, і дзякуючы супрацоўніцтву з Муніцыпальным прадпрыемствам водазабеспячэння і каналізацыі (MPWiK) жыхары змогуць папіць гарачай гарбаты і кавы. Гэтыя намёты будуць стаяць з суботы па панядзелак, з 6:00 да 18:00», – патлумачыла Мажэна Гаўкоўская. Намёты ўсталяваны побач са станцыямі метро: Цэнтр, Віланоўская і Сладовец.
З 30 студзеня па Варшаве ездзяць аўтобусы «Ogrzej się» (Сагрэйся). «Гэта дзве лініі, якія праходзяць праз найбольш загружаныя месцы і перасадачныя вузлы», – распавёў Томаш Кунжрт, прэс-сакратар Упраўлення грамадскага транспарту. Лінія А праходзіць па левым беразе Віслы, з пачаткам і канцом на Цэнтральным вакзале. «Ogrzej się – B» – гэта другая лінія, якая пачынаецца і заканчваецца на плошчы Галера.
Аўтобусы «Ogrzej się» ходзяць уначы з 18:00 да 21:00. Яны спыняюцца на звычайных прыпынках і «на запыт» пасажыраў. Іх абслугоўванне скончыцца раніцай у панядзелак (2 лютага).
ПР/юл